Спатрэбіцца: лаваш (лепш прамавугольнай формы). Для каўбасна-сырнай начынкі — 50 г каўбасы або вяндліны, 50 г цвёрдага сыру, 1 тамат. Для тварожнай начынкі — 50 г тварагу, соль і зяленіва на смак. Для яблычна-карычнай начынкі — 1 яблык, 1 ст. л. масла, 1 ч. л. цукру, карыца на смак.
Для канверціка з каўбасой і сырам каўбасу і тамат нарэзаць на вузкія брусочкі, сыр надзерці на буйной тарцы.
Для тварожнай начынкі змяшайце тварог і дробна насечанае зяленіва, дадайце трохі солі.
Для салодкай начынкі нарэжце яблык на дробныя кубікі. У невялікай каструльцы разагрэйце масла, а затым дадайце ў яго яблыкі, цукар і карыцу. Патушыце на невялікім агні пад вечкам да таго часу, пакуль яблыкі не стануць мяккія (5-7 хвілін). Дайце ім трохі астыць.
Нарэжце лаваш на палоскі шырынёй 10 см, вылажыце начынку і складзіце канверцікам па схеме.
На вялікай патэльні растапіце масла і пакладзіце туды канверцікі. Зрабіце агонь крыху меншым і накрыйце патэльню вечкам. Пасля таго як канверцікі падрумяняцца, перавярніце іх на другі бок і давядзіце да гатоўнасці пад вечкам. На кожны бок сыходзіць 3-5 хвілін.
Спатрэбіцца: 200–300 г часночных стрэлак, 200 г масла, соль на смак.
Папярэдне дастаньце масла з халадзільніка, каб яно паспела размякчыцца.
Прамыйце часночныя стрэлкі і зрэжце з іх насенныя каробачкі. Затым нарэжце стрэлкі на невялікія кавалачкі і прапусціце праз мясарубку (здрабніце ў блэндары).
Калі масла стане дастаткова мяккае, дадайце да яго зяленіва і старанна перамяшайце.
Гэты цудоўны італьянскі дэсерт са свежых ягад трускалкі стане выдатным завяршэннем сямейнай вячэры на лецішчы.
Спатрэбіцца: клубніцы — 1 кг, малако — 250 мл, цукар — 1 шклянка, тлустыя вяршкі — 750 мл, жэлацін — 3 ч. л., ванілін — 2 г, соль — 1 шчопаць.
З клубніц зрабіце пюрэ і пратрыце праз сіта, каб выдаліць насенне. У каструлі змяшайце малако і жэлацін, пакіньце на 10 хвілін. Дадайце соль, цукар і клубнічнае пюрэ. Пастаянна памешваючы, прагрэйце сумесь каля 2 хвілін. Працягваючы памешваць, уліце ў каструлю вяршкі і ўсыпце ванілін.
Зніміце каструлю з агню і змясціце ў посуд з ледзяной вадой. Памешваючы сумесь на працягу 10–15 хвілін, астудзіце яе. Затым працадзіце ў іншы посуд і разліце сумесь у місачкі. Накрыйце кожную місачку плёнкай і астуджвайце на працягу чатырох гадзін.
Для пачатку з двух бакоў пакрышкі трэба намаляваць падобныя формы.
Злева шаблон круглы, справа відаць, як ён павінен разгарнуцца ў коніка. Рэзаць пакрышкі можна тым, што ёсць пад рукой: ад нажа і нажніц па метале да нажоўкі або электралобзіка.
Пасля таго як выкраіце, пераходзьце да ўстаноўкі шрубавых распорак і сцяжкі формаў.
На коніку трэба зрабіць дзве распоркі на доўгіх балтах, па памеры роўныя ці крыху меншыя за шырыню пратэктара пакрышкі. Балты павінны мець суцэльную разьбу.
Кожны бок пакрышкі заціскаем паміж гайкай і галоўкай, гайкай і гайкай пад сядзеннем і на «карку» каня. Так арэлі не будуць складвацца, і сядзець там будзе зручней. Калі не знойдзеце такіх балтоў, можна абысціся ўстаўкамі з рэек і шрубамі. Адно «але» — на балтах, гайках, шрубах краі павінны быць закругленыя — усё ж такі дзеці, і драпаць іх не павінна нічога.
Яшчэ спатрэбіцца тры-чатыры балты даўжынёй 3-5 см, каб сцягнуць «галаву» каня, спінку-сядло ў раёне мацавання вяроўкі і, магчыма, адзін спатрэбіцца для мацавання «грывы» з распушчанай вітай вяроўкі.
Падвешваць арэлі, вядома, трэба на трывалы шнур з добрымі вузламі на канцы, папярэдне прасунуўшы яго ў «карак» і спінку сядла коніка.
І яшчэ адна парада: паспрабуйце зрабіць арэлі як мага больш стабільнымі і трывалымі, бо карыстацца будуць дзеці, а супраць іх энергіі мала што выстаіць. Для гэтага не звужвайце празмерна месца выгінання пакрышкі ў раёне сядзення, туга закручвайце гайкі (можна нават закляпаць разьбу) і выкарыстоўвайце шырокія шайбы, шнур жа бярыце не тонкі.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/kaleydaskop
[2] https://zviazda.by/be/tags/hatnyaya-encyklapedyya
[3] https://zviazda.by/be/tags/robim-svaimi-rukami
[4] https://zviazda.by/be/tags/recepty