Пастановай Савета Міністраў ад 15 чэрвеня 2021 года № 341 зацверджаны Нацыянальны план дзеянняў па прадухіленні дэградацыі зямель (глебы) на 2021-2025 гады, паведамляе [1] БелТА са спасылкай на Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.
У план уключаны 42 мерапрыемствы, якія накіраваны на ўдасканаленне прававога рэгулявання ў галіне прадухілення дэградацыі земляў, рэалізацыю практычных мер па прадухіленні дэградацыі і аднаўленню дэградаваных глеб, а таксама павышэнне ўзроўню навукова-тэхнічных ведаў, нарошчванне патэнцыялу, інфармацыйнае забеспячэнне і ўмацаванне міжнароднага супрацоўніцтва.
У ліку мерапрыемстваў — удасканаленне заканадаўства аб размяшчэнні, распрацоўцы, рэкультывацыі і ўліку ўнутрыгаспадарчых кар’ераў, прызначаных для здабычы агульнараспаўсюджаных карысных выкапняў, усталяванні дыферэнцыраваных нарматываў утрымання хімічных рэчываў у глебах, атрыманні даных дыстанцыйнага зандзіравання Зямлі ў дачыненні да тэрыторыі Беларусі. Таксама прадугледжаны пераклад прыдатных для вырошчвання лесу ўчасткаў зямель у катэгорыю зямель ляснога фонду, экалагічная рэабілітацыя тарфянікаў, стварэнне тыпавы лічбавай платформы «Дакладнае земляробства».
Прэв’ю — pixabay.com
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/economics/view/pravitelstvo-utverdilo-natsplan-dejstvij-po-predotvrascheniju-degradatsii-zemel-do-2025-goda-446262-2021/
[2] https://zviazda.by/be/tags/praduhilenne-degradacyi-zyamel
[3] https://zviazda.by/be/tags/pastanova-saveta-ministrau
[4] https://zviazda.by/be/tags/dakladnae-zemlyarobstva-0