На адной з вуліц Смаргоні пры будаўніцтве цеплатрасы выявілі касцяныя астанкі. Пра гэта БелТА паведаміла [1]афіцыйны прадстаўнік УГКСЭ па Гродзенскай вобласці Алена Місюкевіч.
Рабочыя аб знаходцы распавялі міліцыі. Для агляду мясцовасці выехала следча-аператыўная група са спецыялістамі Ашмянскага міжраённага аддзела ГКСЭ.
«Папярэдне спецыялістамі ГКСЭ ўстаноўлена, што касцяныя астанкі належаць шкілету чалавека. Даўнасць пахавання перавышае 50 гадоў. Парэшткі накіраваны на судовую медыка-крыміналістычную экспертызу», — адзначыла Алена Місюкевіч.
Штогод ва ўпраўленні ГКСЭ па Гродзенскай вобласці ў сярэднім праводзіцца больш за 10 медыка-крыміналістычных даследаванняў чалавечых касцяных парэштак, знойдзеных пры земляных работах, а таксама ў час раскопак на месцах баёў або пахаванняў часоў Вялікай Айчыннай вайны.
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/incident/view/v-smorgoni-pri-prokladke-teplotrassy-nashli-kostnye-ostanki-446265-2021/
[2] https://zviazda.by/be/tags/zdarenne
[3] https://zviazda.by/be/tags/smargon
[4] https://zviazda.by/be/tags/kascyanyya-astanki