Адбылася тэлефонная размова прэм’ера-міністра Беларусі Рамана Галоўчанкі са старшынёй урада Расійскай Федэрацыі Міхаілам Мішусціным, паведамілі ў прэс-службе беларускага ўрада.
Бакі абмеркавалі падрыхтоўку саюзных праграм, адзначылі канструктыўнае і выніковае ўзаемадзеянне міністэрстваў і ведамстваў абедзвюх краін па ўзгадненні пытанняў, якія застаюцца, дамовіліся аб далейшай каардынацыі дзеянняў.
Таксама абмяркоўваліся канкрэтныя пытанні гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння ў галіне энергетыкі і сельскай гаспадаркі.
Прэв’ю: БелТА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/raman-galouchanka
[2] https://zviazda.by/be/tags/mihail-mishuscin
[3] https://zviazda.by/be/tags/palityka
[4] https://zviazda.by/be/tags/urad