У Глыбоцкім раёне пры пажары ў доме загінуў мужчына, паведамляе [1] БелТА.
16 чэрвеня ў 16.35 стала вядома пра ўзгаранне ў доме ў вёсцы Лаўцы Глыбоцкага раёна.
У выніку пажару загінуў 52-гадовы гаспадар. У доме знішчаны дах, столлевае перакрыцце, пашкоджаныя сцены і маёмасць.
Прычына здарэння высвятляецца.
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/incident/view/v-glubokskom-rajone-pri-pozhare-v-dome-pogib-muzhchina-446295-2021/
[2] https://zviazda.by/be/tags/pazhar
[3] https://zviazda.by/be/tags/glybocki-rayon