Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка (16-ы нумар сусветнага рэйтынгу) выйшла ў чвэрцьфінал адзіночнага разраду турніру катэгорыі WTA-500 у Берліне з прызавым фондам $565,5 тыс., паведамляе [1] БелТА.
У сённяшнім паядынку 1/8 фіналу экс-першая ракетка планеты перамагла нямецкую тэнісістку Ангеліку Кербер (27) — 6:3, 7:5. У другой партыі беларуска ўступала 3:5, але потым змагла змяніць ход гульні і выйграла чатыры геймы запар. Сустрэча прадаўжалася 1 гадзіну 22 хвіліны. Наступнай саперніцай Вікторыі Азаранка будзе пераможца матчу паміж чэшскай тэнісісткай Каралінай Плішкавай (10) і амерыканкай Джэсікай Пегулай (26). На старце спаборніцтваў у сталіцы Германіі Вікторыя Азаранка абыграла ў дзвюх партыях яшчэ адну прадстаўніцу Германіі Андрэа Петкавіч (129) — 6:4, 7:6 (7:2).
Учора чацвёртая ракетка планеты беларуска Арына Сабаленка ў 1/8 фіналу адзіночнага разраду прайграла амерыканскай тэнісістцы Мэдзісан Кіз (28) — 4:6, 6:1, 5:7.
Сёння вечарам Вікторыя Азаранка і Арына Сабаленка ў чвэрцьфінале парнага разраду сустрэнуцца з харвацка-амерыканскай парай Петра Марціч / Шэлбі Роджэрс. У першым раўндзе беларускія тэнісісткі ўпэўнена абыгралі чэшскі дуэт Караліна Мухава / Караліна Плішкава — 6:1, 6:3.
Прэв’ю — pixabay.com
Спасылкі
[1] https://blr.belta.by/sport/view/viktoryja-azaranka-vyjshla-u-14-finalu-turniru-u-berline-101031-2021/
[2] https://zviazda.by/be/tags/viktoryya-azaranka
[3] https://zviazda.by/be/tags/turnir-u-berline
[4] https://zviazda.by/be/tags/tenis
[5] https://zviazda.by/be/tags/sport