У перыяд з 18 па 20 чэрвеня супрацоўнікамі Дзяржаўтаінспекцыі Гомельскай вобласці будзе праведзена масіраваная адпрацоўка аўтамабільнай дарогі Р-32 Рэчыца — Лоеў з мэтай спынення парушэнняў Правілаў дарожнага руху, якія ўплываюць на бяспеку дарожнага руху.
Як паведамляе аддзяленне агітацыі і прапаганды ДАІ УУС Гомельскага аблвыканкама, у рабоце супрацоўнікі будуць выкарыстоўваць галосны, негалосны і змешаны кантроль за выкананнем удзельнікамі дарожнага руху патрабаванняў ПДР. Нарады ДПС будуць выстаўлены ў месцах, якія маюць павышаную верагоднасць здзяйснення дарожна-транспартных здарэнняў і мець пры сабе прыборамі фота і відэафіксацыі.
Сяргей РАСОЛЬКА
Прэв’ю — pixabay.com
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/dai-uus-gomelskaga-ablvykankama
[2] https://zviazda.by/be/tags/autadaroga-r-32
[3] https://zviazda.by/be/tags/dps