Імя пераможцы рэаліці-адбору, які ладзілі ў рамках маладзёжнага праекта «ПІН_КОД» на тэлеканале «Беларусь 2» вызначаць у прамым эфіры 18 чэрвеня.
На працягу трох апошніх месяцаў смелыя і цікаўныя школьнікі і студэнты змагаліся на вачах у гледачоў у творчай барацьбе за месца новага вядучага праграмы, што дазволіла ім прайсці сапраўдную тэлевізійную школу і спазнаць закуліссе стварэння праекта. Яны кожны дзень слухалі лекцыі ад вопытнай каманды «пінкодаўцаў», старанна выконвалі прапанаваныя практыкаванні, вучыліся працаваць у кадры, а таксама самастойна рыхтавацца да прамых эфіраў і ствараць якасныя відэасюжэты.
— Да фіналу дайшлі трое ўдзельнікаў: Ілона Камаска, Данііл Карабан і Таццяна Луханіна. Зараз прэтэндэнты на ролю вядучага выконваюць заключнае заданне: здымаюць тэлевізійныя сюжэты на пэўную тэму. А ацэняць іх работы нашы тэлегледачы, а таксама каманда праекта і кіраўніцтва тэлеканала, — адзначыў кіраўнік праекта «ПІН_КОД» Ягор Шолькін.
Па выніках галасавання адзін з фіналістаў атрымае магчымасць стаць пастаянным вядучым праграмы. Варта адзначыць, што заданне разам з удзельнікамі адбору выконвалі і дзеючыя вядучыя праекта «ПІН_КОД». Навошта? Адказ даведаемся ў эфіры 18 чэрвеня ў 15.45.
Алена ДРАПКО
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/alena-drapko
[2] https://zviazda.by/be/kaleydaskop
[3] https://zviazda.by/be/teletydzen
[4] https://zviazda.by/be/tags/pinkod-0
[5] https://zviazda.by/be/tags/belarus-2-2
[6] https://zviazda.by/be/tags/realici-adbor