За перамогу будуць змагацца 12 сямей, якія перамаглі на раённых этапах, паведамілі ў Магілёўскім абкаме БРСМ.
Сем’і чакаюць выпрабаванні ў сямі конкурсах, падчас якіх трэба будзе прэзентаваць свае сямейныя традыцыі і захапленні, прадэманстраваць здольнасці ў запраганні-распраганні каня з калёсамі, распілоўцы дроў, дастаўцы вады ў вёдрах на каромысле, фігурным ваджэнні жонкі на тачцы, спавіванні дзіця бацькам і іншых. Спаборніцтвы адбудуцца ў прыгожым аграгарадку з цудоўнымі славянскімі традыцыямі Радамля.
— У праекце прымае ўдзел чатыры шматдзетныя сям’і, якія выхоўваюць 4-5 дзяцей, — адзначыла другі сакратар Магілёўскага абкама БРСМ Ганна Дашкевіч.
— Усе сем’і жывуць у сельскай мясцовасці, працуюць у розных сферах дзейнасці. Конкурс накіраваны на замацаванне маладых сямей на сяле, бо нават па ўмовах конкурсу сям’я-ўдзельніца павінна пражываць у сельскай мясцовасці не меней трох гадоў. Мы папулярызуем гаспадарчы побыт і падымаем прэстыж сельскай працы, каб усе бачылі, што гэта вельмі складаная і адказная дзейнасць, ад яе залежыць у тым ліку і харчовая бяспека краіны. Ну і садзейнічаем таму, каб умацоўваўся інстытут шматдзетнай традыцыйнай беларускай сям’і.
Па выніках усіх выпрабаванняў вызначыцца сям’я-пераможца, якая прадставіць Магілёўскую вобласць на рэспубліканскім этапе сямейнага сельскагаспадарчага праекта «Уладар сяла» ў аграгарадку Александрыя на рэспубліканскім свяце «Купалле» («Александрыя збірае сяброў») 10 ліпеня.
Нэлі ЗІГУЛЯ
Фота з сайта dribin.by
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/magilyouski-abkam-brsm
[2] https://zviazda.by/be/tags/chavuski-rayon
[3] https://zviazda.by/be/tags/uladar-syala