Сімвалам рэспубліканскага свята «Купалле» ( «Александрыя збірае сяброў») абраны ручнік. Пра гэта паведаміў намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Валерый Малашка, перадае [1] БелТА.
«У гэтым годзе складваецца шматгранная для ўсіх узростаў, аматараў рознага віду народнай творчасці праграма. Асноўным сімвалам свята ў гэтым годзе стаў ручнік — тое, што суправаджае славянскага чалавека ад нараджэння да смерці, што сустракаецца ва ўсіх нашых культурных мерапрыемствах, святах. Такі сімвал дазволіць у поўнай меры раскрыць самабытную культуру беларускага народа, паказаць адзінства славянскай культуры. з аднаго боку, ручнік аб’ядноўвае ўсіх нас, а з другога — паказвае індывідуальныя асаблівасці кожнага з рэгіёнаў краіны», — адзначыў Валерый Малашка.
У гэтым годзе з улікам эпідсітуацыі фестываль будзе адзін дзень — 10 ліпеня. Традыцыйна — на беразе ракі Днепр у аграгарадку Александрыя Шклоўскага раёна.
Асноўнымі мерапрыемствамі традыцыйна стануць цырымонія адкрыцця, ушанаванне перадавікоў аграпрамысловага комплексу. На імправізаваных вуліцах размесцяцца гандлёвыя рады, атракцыёны, выставы-продажы, рэгіянальныя міні-павільёны. Госці змогуць наведаць фінал рэспубліканскага сямейнага сельскагаспадарчага праекта «Уладар сяла», традыцыйныя пляцоўкі «Свята кнігі», «Кірмашовыя забавы».
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/culture/view/rushnik-vybran-simvolom-respublikanskogo-prazdnika-kupalje-446395-2021/
[2] https://zviazda.by/be/tags/valeryy-malashka
[3] https://zviazda.by/be/tags/rushnik
[4] https://zviazda.by/be/tags/aleksandryya-zbirae-syabrou-0
[5] https://zviazda.by/be/tags/kupalle-0