Пры падвышанай тэмпературы паветра вадзіцелі хутчэй стамляюцца, іх увага рассейваецца, а рэакцыя значна пагаршаецца, перадае [1] УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.
Шмат у каго можа з’явіцца галавакружэнне, млявасць, дрымотнасць, што можа прывесці да дарожна-транспартных здарэнняў. У сувязі з гэтым ДАІ настойліва раіць кантраляваць сваё самаадчуванне падчас руху, браць з сабой халодныя напоі і як мага часцей спыняцца для адпачынку ў цені.
Кіроўцам з падвышаным ціскам, сардэчна-судзінкавымі захворваннямі і людзям сталага ўзросту лепш адмовіцца ад паездак на далёкія адлегласці. Тым, хто адчуў недамаганне, кіраваць аўтамабілем катэгарычна забаронена.
Акрамя таго, варта сачыць за сістэмай астуджэння, каб не дапусціць перагрэву рухавіка аўтамабіля.
Прэв’ю — pixabay.com
Спасылкі
[1] https://t.me/gaiminsk
[2] https://zviazda.by/be/tags/udai-guus-mingarvykankama
[3] https://zviazda.by/be/tags/dai
[4] https://zviazda.by/be/tags/anamalna-cyoplae-nadvore