Алмаз памерам з курынае яйка знойдзены ў Батсване, паведамляе [1] БелТА са спасылкай на Deutsche Welle.
Даўжыня каштоўнага каменя, прызнанага трэцім па велічыні белым дыяментам у свеце, складае 7,3 см, шырыня — 5,2 см, таўшчыня — 2,7 см. Вага знаходкі — 1098 карат. Кошт алмаза-гіганта яшчэ афіцыйна не названы. Для параўнання, нядаўна алмаз вагой 102 карата быў прададзены ў Ганконгу за 13 млн еўра.
Шахта, дзе быў знойдзены каштоўны камень, распрацоўваецца кансорцыумам Debswana, якія з’яўляюцца найбуйнейшым вытворцам алмазаў у свеце. Камень знайшлі ў шахце Jwaneng, якая распрацоўваецца з 1972 года. Улічваючы сумарны кошт усіх алмазаў, знойдзеных у шахце за гэтыя гады, яна лічыцца самай «багатай» ў свеце.
Самы буйны ў свеце алмаз насіў імя «Зорка Афрыкі», яго маса складала 3106,35 карата. Гэты камень быў пасля распілаваны на 105 частак. Дзевяць асабліва буйных з іх сталі ўпрыгожваннем брытанскай манархавай кароны.
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/kaleidoscope/view/v-botsvane-obnaruzhili-almaz-gigant-446508-2021/
[2] https://zviazda.by/be/tags/almaz
[3] https://zviazda.by/be/tags/batsvana
[4] https://zviazda.by/be/tags/susvet