Мужчыну на месенджар паступіў аўдыязванок. Тэлефанавала жанчына, якая прадставілася работнікам банка. Яна паведаміла, што адбылася спроба несанкцыянаваных дзеянняў у дачыненні да яго банкаўскага рахунку. З яе слоў, неўпаўнаважаныя асобы спрабавалі выкрасці грашовыя сродкі.
У час размовы жанчына ўдакладніла інфармацыю аб наяўнай на рахунку суме грошай і пераканала мужчыну паведаміць коды, якія будуць паступаць на яго абаненцкі нумар праз СМС-паведамленні. Грамадзянін выканаў указанні і перадаў канфідэнцыйныя звесткі. Такім чынам ён пазбавіўся больш 23000 рублёў, паведамляе ГУУС Мінгарвыканкама.
Ледзь больш за дзве гадзіны спатрэбілася ашуканцам для таго, каб спісаць усе грошы з карт 58-гадовага мужчыны. Пра тое, што ў дачыненні да яго было здзейснена цяжкае злачынства, мужчына даведаўся, калі прыйшоў у банкамат і ўбачыў адсутнасць грошай.
Супрацоўнікі міліцыі праводзяць мерапрыемствы па ўстанаўленні асоб, датычных да гэтага злачынства.
Сяргей РАСОЛЬКА
Прэв’ю: pixabay.com
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/ashukanstva
[2] https://zviazda.by/be/tags/kryminalnaya-sprava
[3] https://zviazda.by/be/tags/groshy