Два абітурыента выдаленыя ў першы дзень здачы ЦТ па рускай мове, паведаміў [1] БелТА дырэктар Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў Юрый Міксюк.
«Не з’явіліся 1159 чалавек. Выдалены за парушэнні два чалавекі: адзін — за мабільны тэлефон і адзін — за працу з тэстам па заканчэнні часу. Не прайшлі па медыцынскіх паказаннях два чалавекі», — распавёў Юры Міксюк.
ЦТ па рускай мове праходзіць у два дні. Другі — 19 чэрвеня.
ЦТ па грамадазнаўстве адбудзецца 21 чэрвеня, матэматыцы — 23 і 24 чэрвеня, біялогіі — 26 чэрвеня. ЦТ па замежнай мове можна будзе здаць 28 чэрвеня, хіміі — 30 чэрвеня, фізіцы — 2 ліпеня, гісторыі Беларусі — 4 ліпеня, геаграфіі — 6 ліпеня, сусветнай гісторыі (найноўшы час) — 8 ліпеня.
Даты рэзервовых дзён — 14 і 16 ліпеня (беларуская і руская мовы), 14 і 18 ліпеня (грамадазнаўства, матэматыка, біялогія, замежная мова, хімія, фізіка, гісторыя Беларусі, геаграфія, сусветная гісторыя (найноўшы час). Тэрміны рэгістрацыі абітурыентаў для праходжання ЦТ у рэзервовыя дні — з 2 па 9 ліпеня.
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/society/view/dva-abiturienta-udaleny-v-pervyj-den-sdachi-tst-po-russkomu-jazyku-446616-2021/
[2] https://zviazda.by/be/tags/ct
[3] https://zviazda.by/be/tags/abituryent
[4] https://zviazda.by/be/tags/instytut-kantrolyu-vedau
[5] https://zviazda.by/be/tags/yury-miksyuk