Арганізацыі ўсіх форм уласнасці ў студзені — траўні пабудавалі 16,7 тыс. новых кватэр, уведзена ў эксплуатацыю 1,497 млн кв.м жылля. Пра гэта паведамілі [1] ў Нацыянальным статыстычным камітэце.
Для грамадзян, якія стаяць на ўліку для паляпшэння жыллёвых умоў, уведзена ў эксплуатацыю 555,4 тыс. кв.м, або 37,1% ад агульнага аб’ёму ўведзенага жылля. З іх з выкарыстаннем дзяржаўнай падтрымкі — 405,5 тыс. кв.м.
У сельскіх населеных пунктах уведзена ў эксплуатацыю 463 тыс. кв.м жылля, або 30,9% ад агульнага ўводу па краіне.
Спасылкі
[1] https://www.belstat.gov.by/o-belstate_2/novosti-i-meropriyatiya/novosti/o_zhilishchnom_stroitelstve_v_yanvare_mae_2021_g_/
[2] https://zviazda.by/be/tags/nacyyanalny-statystychny-kamitet
[3] https://zviazda.by/be/tags/zhyllyovae-budaunictva