Урач агульнай практыкі Аксана Быліцкая ўжо пятнаццаць гадоў узначальвае Чырвонабярэжскую сельскую ўчастковую бальніцу — пасля заканчэння Мінскага медыцынскага ўніверсітэта і ардынатуры яе адразу прызначылі на гэтую адказную пасаду, і невыпадкова: медыцынскае падраздзяленне Жлобінскай цэнтральнай раённай бальніцы на працягу апошніх гадоў лічыцца адным з паспяховых.
У структуры бальніцы дзейнічае і амбулаторыя, якая абслугоўвае сямнаццаць населеных пунктаў, а гэта болей за тры тысячы чалавек. У падпарадкаванні загадчыцы Быліцкай працуе 27 чалавек медперсаналу — усе яны людзі адданыя абранай прафесіі і, галоўнае, з вялікім працоўным вопытам. У гэтыя дні чырвонабярэжскія медыкі займаюцца вакцынацыяй сваіх землякоў.
На фота (злева направа): Аксана Быліцкая, загадчыца здраўпункта чырвонабярэжскага каледжа Зінаіда Фралянкова, медыцынскія сёстры Ларыса Кастэнка, Вольга Цельбукова.
Анатоль КЛЯШЧУК
Фота аўтара
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/anatol-klyashchuk
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/tags/fota-dnya