Там адбыліся перагаворы ў пашыраным складзе з міністрам замежных спраў Расійскай Федэрацыі Сяргеем Лаўровым. Разгледжаны шырокі спектр актуальных пытанняў двухбаковага парадку дня. Асаблівая ўвага ўдзелена каардынацыі дзеянняў на міжнародных пляцоўках. Пра гэта паведамляе прэс-служба беларускага МЗС.
Міністры пацвердзілі зацікаўленасць у развіцці інтэграцыйных працэсаў у Саюзнай дзяржаве, ЕАЭС, СНД, АДКБ. Абмеркавалі супрацоўніцтва ў ААН, АБСЕ, іншых міжнародных арганізацыях, выказалі намер і далей сумесна прасоўваць нацыянальныя інтарэсы Беларусі і Расіі.
«З улікам арганізаванай звонку агрэсіўнай інфармацыйнай кампаніі супраць дзвюх краін узгоднены падыходы да далейшай сумеснай работы ў інфармацыйнай прасторы ў нацыянальных інтарэсах Беларусі і Расіі», — перадае прэс-служба МЗС.
Міністры пацвердзілі намер працягнуць дзейнасць па паэтапным зняцці абмежаванняў на перамяшчэнне грамадзян праз беларуска-расійскую граніцу і да аднаўлення транспартных стасункаў з улікам эпідэміялагічнага становішча.
«Абмеркавалі надзённае пытанне бесперашкоднага ўзаемнага перамяшчэння грамадзян нашых краін, для вырашэння якога ўжо шмат зроблена, — перадае словы Уладзіміра Макея БелТА. — Але неабходна рухацца далей, нарошчваючы інтэнсіўнасць авія- і чыгуначных стасункаў да аб'ёмаў, якія былі да пандэміі».
Узгоднены графік найбліжэйшых кантактаў і мерапрыемстваў знешнепалітычных ведамстваў на розных узроўнях, уключаючы сумеснае пасяджэнне калегій двух міністэрстваў восенню гэтага года.
Сяргей Лаўроў расказаў, ці закраналася сітуацыя ў нашай краіне на сустрэчы прэзідэнтаў Расіі і ЗША. «Так, на перагаворах закраналася беларуская тэматыка, але не як індывідуальная тэма, а ў кантэксце канцэптуальных дыскусій, якія адбыліся паміж прэзідэнтамі, — паведаміў Сяргей Лаўроў. — Яны былі канцэптуальныя, але мелі вельмі канкрэтнае праламленне ў практычнай палітыцы. Маю на ўвазе наступнае: у кожнага народа, гэта прызнавалася, ёсць свая гісторыя, свая культура, свае традыцыі, свае каштоўнасці. І іх трэба, ну, калі не паважаць, то прымаць як данасць».
Прэв’ю: ТАСС
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/palityka
[2] https://zviazda.by/be/tags/uladzimir-makey
[3] https://zviazda.by/be/tags/syargey-laurou
[4] https://zviazda.by/be/tags/rasiya
[5] https://zviazda.by/be/tags/mzs