З інтэрната ў Наваполацку падчас пажару эвакуявалі 92 чалавекі, паведамілі [1] ў Віцебскім абласным упраўленні МНС.
Паведамленне пра пажар у інтэрнаце па вул. Блахіна паступіла ў 02:04. Падчас ліквідацыі ўзгарання работнікамі МНС з будынка эвакуіраваны 92 чалавекі, з іх 14 дзяцей. Таксама выратаваны грамадзянін 1957 года нараджэння. Ён шпіталізаваны ва ўстанову аховы здароўя.
У выніку пажару ў адной з пакояў інтэрната знішчана маёмасць, закураны сцены, столь. Прычына ўзгарання высвятляецца.
Спасылкі
[1] https://mchs.gov.by/
[2] https://zviazda.by/be/tags/pazhar
[3] https://zviazda.by/be/tags/internat
[4] https://zviazda.by/be/tags/navapolack
[5] https://zviazda.by/be/tags/evakuacyya