Чашніцкім раённым аддзелам Следчага камітэта ўстанаўліваюцца абставіны незаконнай здабычы рыбы, паведамілі [1] на сайце СК.
Па дадзеных следства, у перыяд часу з 7 па 8 чэрвеня 2021 гады (у перыяд дзеяння забароны на лоўлю рыбы) 28-гадовы і 33-гадовы мужчыны, знаходзячыся на Лукомльскім возеры, размешчаным на тэрыторыі Чашніцкага раёна, сеткамі незаконна здабылі 36 асобін густэры, 33 чырвонапёрка, 7 акунёў, 3 ляшча, аднаго шчупака і аднаго карася. Шкода, нанесеная навакольнаму асяроддзю, склала больш 7,7 тысячы беларускіх рублёў.
Падчас незаконнай здабычы рыбы жыхары Чашніцкага раёна былі заспеты супрацоўнікамі аховы жывёльнага і расліннага свету. На месца здарэння была выклікана следча-аператыўная група. Падчас агляду месца здарэння канфіскаваны прадметы, якія прызнаныя рэчавымі доказамі.
У дачыненні да мужчын узбуджана крымінальная справа па ч. 4 арт. 281 (незаконная здабыча рыбы) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Яны дапытаныя, да іх прыменена мера працэсуальнага прымусу ў выглядзе абавязацельства аб яўцы.
Спасылкі
[1] https://sk.gov.by/ru/news-usk-vitebsk-ru/view/nezakonnaja-dobycha-ryby-v-chashnikskom-rajone-vozbuzhdeno-ugolovnoe-delo-10092/
[2] https://zviazda.by/be/tags/nezakonnaya-loulya-ryby
[3] https://zviazda.by/be/tags/brakanerstva
[4] https://zviazda.by/be/tags/chashnicki-rayon
[5] https://zviazda.by/be/tags/kryminalnaya-sprava