Да плюс 33 градусаў і невялікія кароткачасовыя дажджы чакаюцца ў Беларусі 20 чэрвеня, паведамілі [1] ў Белгідрамеце. У сувязі з гэтым абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі.
Днём у нядзелю ў Беларусі прагназуецца пераменная воблачнасць. У асобных раёнах краіны пройдуць невялікія кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Вецер паўднёва-ўсходні, усходні, ноччу слабы, днём умераны.
Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 13-19, а днём плюс 28-33 градуса цяпла.
Спасылкі
[1] http://pogoda.by
[2] https://zviazda.by/be/tags/nadvore
[3] https://zviazda.by/be/tags/leta
[4] https://zviazda.by/be/tags/garachynya
[5] https://zviazda.by/be/tags/cherven