На таргах будуць прапанаваны таксама графічныя творы Вінцэнта Ван Гога, Пікаса, Далі, Магрытта, Маціса, Дэга і Клімта, паведамляе [1] ТАСС са спасылкай на аўкцыённы дом Artmark.
Сярод лотаў — праца «Дзяўчынка з паветраным шарам» па стартавай цане €300. Гэта-аўтарская копія аднайменнага графіці, створанага аўтарам у адным з лонданскіх кварталаў у 2002 годзе. У 2018 годзе праца была прададзеная на аўкцыёне Sotheby’s, калі адразу пасля аб’явы аб яе продажы, згодна з задуманаму Бэнксі перформансу, на вачах удзельнікаў яна была разрэзана ўбудаваным у раму шродэрам.
Іншыя працы Бэнксі на гэтых таргах, прапанаваныя па такой жа стартавым кошце, — «Каханне ў паветры»,«Будзь самім сабой», «У абдымку з бомбай», «Сапсаваная нафта – Джэры», «Вясёлы паліцэйскі», «Крымінальнае чытво», «Паляўнічыя за каляскамі» і «Паверхневыя задавальнення».
На таргах будуць прапанаваны таксама графічныя творы Вінцэнта Ван Гога, Пікаса, Далі, Магрытта, Маціса, Дега і Клімта. Аўкцыён будзе праходзіць у мяшаным фармаце-анлайн, па тэлефоне і фізічна ў палацы Чэсяну-Ракавіцэ, дзе лоты ўжо выстаўленыя для папярэдняга агляду.
Прэв’ю — pixabay.com
Спасылкі
[1] https://tass.ru/kultura/11694461
[2] https://zviazda.by/be/tags/benksi
[3] https://zviazda.by/be/tags/aukcyyon
[4] https://zviazda.by/be/tags/artmark