Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Ібрагіма Раісі з перамогай на выбарах Прэзідэнта Ірана, інфармуе прэс-служба Прэзідэнта.
«Перакананы, Ваш багаты кіраўнічы вопыт стане добрай падтрымкай на гэтай адказнай пасадзе. Спадзяюся, што на чале з Вамі Іран зможа пераадолець усе знешнія перашкоды, дасягнуць значнага прагрэсу ў сацыяльна-эканамічным развіцці, а шматгадовыя дружалюбныя адносіны з Беларуссю працягнуць мацнець і пашырацца па ўсім напрамках», — гаворыцца ў віншаванні.
Аляксандр Лукашэнка пажадаў Ібрагіму Раісі моцнага здароўя, вялікі плённай працы і поспехаў у дзяржаўнай дзейнасці, а народу Ірана — міру і дабрабыту.
Прэв’ю — pixabay.com
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/aliaksandr-luka%C5%A1enka
[2] https://zviazda.by/be/tags/ibragim-raisi
[3] https://zviazda.by/be/tags/vinshavanne
[4] https://zviazda.by/be/tags/vybary-prezidenta-irana