Арменія зноў абірае парламент. Датэрміновыя выбары праходзяць у краіне сёння і ўжо адзначыліся незадаволенасцю грамадзян у Ерэване з-за доўгіх чэргаў на выбарчых участках. Аднак ажыятаж звязаны не столькі з напалам палітычнай барацьбы, колькі з самой працэдурай галасавання, паведамляе тэлеканал АНТ. [1]
Выбаршчыкі праходзяць двухфактарную ідэнтыфікацыю па пашпарце і адбітках пальцаў, затым атрымліваюць па адным бюлетэні за кожную з палітычных сіл, якія балатуюцца, а гэта 22 партыі і 4 блокі. На абраны бюлетэнь трэба наклеіць галаграму і запячатаць яго ў канверт перш, чым апусціць у скрыню. Астатнія бюлетэні ўтылізуюць.
Працэс даволі зацягнуты. Прагаласаваць могуць звыш двух з паловай мільёнаў армян, пры гэтым парога яўкі няма, выбары ў любым выпадку адбудуцца. Прахадны бар'ер для партый устаноўлены на ўзроўні 5%, для альянсаў - на ўзроўні 7%. Аднак пасля выбараў палітычным сілам неабходна сфарміраваць стабільную парламенцкую большасць. Калі гэтага не адбудзецца, магчымы другі тур.
Што да фаварытаў гонкі - іх двое: гэты рух «Мой крок», які падтрымлівае выканаўца абавязкаў прэм'ер-міністра Арменіі Нікол Пашынян, і блок «Арменія» былога прэзідэнта краіны Роберта Качарана.
Дарэчы, у цяперашніх выбарах бяруць удзел адразу тры былыя прэзідэнты. З-за гэтага вялікія асцярогі, што пры любым зыходзе на вуліцах магчымыя новыя супрацьстаяння. А бо ў Арменіі неспакойна вось ужо паўгода.
Спасылкі
[1] https://ont.by/news/v-armenii-prohodyat-dosrochnye-vybory-v-parlament
[2] https://zviazda.by/be/tags/armeniya
[3] https://zviazda.by/be/tags/daterminovyya-parlamenckiya-vybary
[4] https://zviazda.by/be/tags/nikol-pashynyan
[5] https://zviazda.by/be/tags/robert-kacharan