Жыхар амерыканскага штата Джорджыя Крыс Вільямсан за адну ноч стаў «трыльянерам» дзякуючы крыптавалютным укладам, паведамляе МІР 24 [1] са спасылкай выданне Fox Business.
Вільямсан уклаў 20 долараў у крыптавалюту пад назвай Rocket Bunny. Прачнуўшыся аднойчы раніцай, амерыканец вырашыў праверыць рахунак і даведаўся, што стаў доларавым трыльянерам.
«Я літаральна выпаў з ложка. Пасля чаго патэлефанаваў свайму сябру і папрасіў у яго дапамогі, каб ён патлумачыў, як мне прадаць усё гэта прама цяпер», - распавёў у інтэрв'ю выданню Вільямсан.
Мужчына паспрабаваў перавесці крыптавалюту на іншы рахунак, але ў гэтым выпадку сума была зусім іншай. Для высвятлення сітуацыі ён звярнуўся ў падтрымку пляцоўкі для куплі і продажу крыптавалюты Coinbase, дзе яму заявілі, што ў цяперашні час займаюцца вывучэннем гэтага пытання. Таксама Вільямсан звярнуўся да стваральніку Rocket Bunny, аднак адказу не атрымаў. У сітуацыі, якая склалася, «трыльянер» спрабуе захоўваць пачуццё гумару.
«Калі глядзіш на ўсе акалічнасці, то разумееш, што ў выніку ніколі не атрымаеш гэтую суму», - адзначыў ён.
У выпадку, калі ён усё ж атрымае грошы, то, па словах Вільямсана, будзе дапамагаць людзям. У першую чаргу амерыканец акажа фінансавую падтрымку членам сваёй сям'і. Зараз рахунак з трыльёнам долараў замарожаны. Мужчына не можа зняць з яго грошы ці нешта купіць.
Раней «МІР 24» паведамляў, што парламент Сальвадора (Цэнтральная Амерыка) зрабіў біткоін афіцыйным плацежным сродкам на тэрыторыі дзяржавы.
Спасылкі
[1] https://mir24.tv/news/16463796/trillion-za-noch-amerikanec-skazochno-razbogatel-vlozhiv-20-dollarov
[2] https://zviazda.by/be/tags/kryptavalyuta
[3] https://zviazda.by/be/tags/trylyon-za-noch
[4] https://zviazda.by/be/tags/rocket-bunny