На Мальце на дзяржаўным экзамене для школьнікаў 15 і 16 гадоў, які дае права на паступленне ва ўніверсітэт, у заданні па перакладзе з арабскай мовы на англійскую прапанавалі тэкст перадсмяротнай запіскі, піша [1] інтэрнэт-партал «Буквы» са спасылкай на Times of Malta.
«Мае дарагія жонка і дзеці, мне так сумна, што я больш не магу працягваць жыццё. Калі ты прачытаеш гэты ліст, я буду ўжо мёртвы, і ты больш мяне не ўбачыш. Я шмат рабіў для цябе, калі быў малады, але цяпер я стары і бедны, таму ты пакінула мяне, і я вырашыў памерці. Магчыма, для мяне ёсць іншае жыццё. Магчыма, я буду там шчаслівы. Магчыма, я буду ў асяроддзі такіх жа бедных людзей, як і я сам. я люблю цябе. Бывай», — гаворыцца ў тэксце ліста.
Копію старонкі з задачай сталі распаўсюджваць у сацыяльных сетках; пасля гэтага экзаменацыйная камісія (MATSEC) выбачылася за «няўдалы выбар тэксту» і запэўніла, што выкананне задачы не паўплывае на выніковую ацэнку.
«У MATSEC з’яўляецца сістэма рэцэнзавання, каб пазбегнуць падобных сітуацый, але, на жаль, могуць адбыцца памылкі, уключаючы няўдалы выбар тэксту», — гаворыцца ў адказе камісіі.
Спасылкі
[1] https://bykvu.com/ua/bukvy/na-malti-na-ispiti-z-arabskoi-movi-shkoljaram-zaproponuvali-pereklasti-peredsmertnu-zapisku/
[2] https://zviazda.by/be/tags/malta
[3] https://zviazda.by/be/tags/ekzamen
[4] https://zviazda.by/be/tags/peradsmyarotnaya-zapiska
[5] https://zviazda.by/be/tags/peraklad