Амерыканскі і французскі астранаўты Шэйн Кімброў і Тома Пяске ў нядзелю, 20 чэрвеня, скончылі працэс усталявання новай сонечнай батарэі на Міжнароднай касмічнай станцыі. Трансляцыя вялася на cайце [1] NASA, перадае [2] iz.ru.
Другі за тыдзень выхад астранаўтаў ў адкрыты космас доўжыўся каля шасці з паловай гадзін. Кімброў і Пяске скончылі працу, распачатую імі ў сераду, 16 чэрвеня. Яны замацавалі батарэю на знешняй паверхні арбітальнага комплексу, падключылі і разгарнулі яе.
Акрамя таго, астранаўты правялі падрыхтоўку для наступнай усталёўкі другой сонечнай батарэі. Чакаецца, што дадзеныя працы працягнуць 25 чэрвеня.
Спасылкі
[1] https://blogs.nasa.gov/spacestation/2021/06/20/spacewalkers-complete-first-roll-out-solar-array-installation/
[2] https://iz.ru/1181562/2021-06-20/astronavty-na-mks-zavershili-ustanovku-novoi-solnechnoi-batarei
[3] https://zviazda.by/be/tags/mks
[4] https://zviazda.by/be/tags/astranauty
[5] https://zviazda.by/be/tags/nasa-0
[6] https://zviazda.by/be/tags/kosmas