Дзіця з цялеснымі пашкоджаннямі шпіталізаваны ва ўстанову аховы здароўя. Пра гэта паведмілі ў тэлеграм-канале Следчага камітэта.
Па дадзеных следства, удзень 20 чэрвеня 4-гадовая дзяўчынка знаходзілася са сваёй мамай у гасцях у бабулі ў аг.Бабінічы Аршанскага раёна. Мама з дзіцём спалі ў пакоі з адкрытым акном. Прачнуўшыся, дзяўчынка залезла на падваконнік, абаперлася на маскітную сетку і разам з ёй выпала з акна другога паверха на газон і асфальтаваную паверхню тратуара. Мама не паспела прадухіліць падзенне дачкі.
Следча-аператыўнай групай агледжана месца здарэння, прызначана судова-медыцынская экспертыза, апытаны сваякі пацярпелай.
Аршанскім МАСК па гэтым факце праводзіцца праверка.
Фота СК
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/akno
[2] https://zviazda.by/be/tags/dzicya
[3] https://zviazda.by/be/tags/vypadzenne-z-akna
[4] https://zviazda.by/be/tags/arshanski-rayon