У 25 раёнах Беларусі ўведзены забарона і абмежаванні на наведванне лясоў з-за пагрозы пажараў, паведамляе [1] Міністэрства лясной гаспадаркі.
Як вынікае з даных інтэрактыўнай карты на сайце ведамства, наведванне лясоў забаронена ў 6 раёнах Магілёўскай вобласці, у 15 раёнах Гродзенскай, 3 — Гомельскай і 1 — Мінскай абласцей яно абмежавана.
На 20 чэрвеня наведванне лясоў забаронена ў Бабруйскім, Горацкім, Дрыбінскім, Клічаўскім, Кіраўскім і Мсціслаўскім раёнах.
Больш за ўсё раёнаў трапіла пад абмежавальныя меры ў Гродзенскай вобласці — 15 з 17. Даступны да наведвання без абмежаванняў толькі лясы ў Ашмянскім і Карэліцкім раёнах.
У Мінскай вобласці абмежаванні ўведзены ў Салігорскім раёне, у Гомельскай — у Буда-Кашалёўскім, Акцябрскім і Рэчыцкім раёнах.
Прэв’ю: pixabay.com
Спасылкі
[1] https://mlh.by/be/
[2] https://zviazda.by/be/tags/les
[3] https://zviazda.by/be/tags/ministerstva-lyasnoy-gaspadarki
[4] https://zviazda.by/be/tags/navedvanne
[5] https://zviazda.by/be/tags/grodzenskaya-voblasc