Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Інданезіі Джока Відода з 60-годдзем, паведамілі [1] ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
«Беларусь высока ацэньвае поспехі, дасягнутыя пад вашым кіраўніцтвам у развіцці краіны, ваш асабісты ўклад у справу падтрымкі міру і стабільнасці ў рэгіёне», — гаворыцца ў віншаванні.
Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што Інданезія — важны і перспектыўны партнёр для Беларусі ў Паўднёва-Усходняй Азіі. «Разлічваю на больш поўнае выкарыстанне патэнцыялу двухбаковага ўзаемадзеяння для пашырэння супрацоўніцтва ў розных сферах, у тым ліку праз рэалізацыю беларуска-інданезійскіх праектаў і стварэнне сумесных прадпрыемстваў», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.
Спасылкі
[1] https://president.gov.by/ru/events/pozdravlenie-prezidentu-indonezii-dzhoko-vidodo-1624261113
[2] https://zviazda.by/be/tags/aliaksandr-luka%C5%A1enka
[3] https://zviazda.by/be/tags/vinshavanne
[4] https://zviazda.by/be/tags/dzhoka-vidoda