Так, на ўчастку Гродна — Баранавічы змененага раскладу і маршруту 30 чэрвеня будзе прытрымлівацца цягнік № 631/631 Гомель — Гродна, а таксама цягнік № 680 Гродна — Віцебск, адпраўленнем з Гродна 30 чэрвеня, 6, 8, з 12 па 15, з 19 па 22, з 26 па 29 ліпеня, з 2 па 5, з 9 па 12 жніўня, паведамляе прэс-цэнтр магістралі.
Акрамя таго, 30 чэрвеня змененымі раскладамі і маршрутамі на ўчастку Гродна — Баранавічы будуць курсіраваць і некаторыя цягнікі рэгіянальных ліній эканом класа, асобныя цягнікі рэгіянальных ліній эканом класа ў названую дату будуць адменены з абароту.
БЧВ просіць пасажыраў з разуменнем паставіцца да гэтай акалічнасці і ўлічваць яе пры планаванні паездак. Больш падрабязную інфармацыю аб раскладзе руху цягнікоў можна даведацца на афіцыйным сайце Беларускай чыгункі www.rw.by [1], у афіцыйным мабільным дадатку «БЧ. Мой цягнік», а таксама па тэлефоне 105 Кантакт-цэнтра Беларускай чыгункі.
Беларуская чыгунка прыносіць прабачэнні пасажырам за часова прычыненыя нязручнасці.
Сяргей РАСОЛЬКА
Спасылкі
[1] http://www.rw.by/
[2] https://zviazda.by/be/tags/cyagnik
[3] https://zviazda.by/be/tags/belaruskaya-chygunka
[4] https://zviazda.by/be/tags/grafik-ruhu-pasazhyrskih