Да плюс 35 градусаў чакаецца ў Беларусі 22 чэрвеня, аб’яўлены аранжавы ўзровень небяспекі, паведамілі ў Белгідрамеце.
У аўторак, 22 чэрвеня, будзе пераменная воблачнасць. Пераважна без ападкаў, толькі ўдзень месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы, прагрымяць навальніцы. Вецер прагназуецца паўднёва-заходні 4-9 м/с, удзень пры навальніцах парывы да 14 м/с.
Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 17-23. Удзень будзе 29-34 градусы цяпла, месцамі па паўднёвым усходзе да плюс 35.
У сераду і чацвер, 23 і 24 чэрвеня, месцамі па краіне чакаецца да 35-36 градусаў цяпла.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/leta
[2] https://zviazda.by/be/tags/garachynya
[3] https://zviazda.by/be/tags/nadvore
[4] https://zviazda.by/be/tags/spyakota
[5] https://zviazda.by/be/tags/aranzhavy-uzroven-nebyaspeki