У аддзяленні для супрацоўнікаў прадугледжаны працоўныя месцы з сучасным абсталяваннем. Укаранёная сістэмай кіравання патокамі кліентаў «Электронная чарга», сістэма «Крокі на гукі» для слабавідушчых людзей.
Да паслуг наведвальнікаў — пяць аперацыйных вокнаў, устаноўлены два плацежна-даведачных тэрміналы, пры дапамозе якіх можна здзейсніць усе неабходныя плацяжы без камісіі. Арганізавана асобная зона для продажу маркіраванай, немаркіраванай і філатэлістычнай прадукцыі. Для абслугоўвання юрыдычных асоб у бізнес-пошце арганізавана 4 рабочых месцы.
— Мы стараемся аказваць лічбавыя паслугі. Аддзяленням сувязі неабходна адпавядаць патрабаванням часу. Гэта памяшканне камфортнае і для наведвальнікаў, і для работнікаў, — адзначыла падчас цырымоніі адкрыцця абноўленнага аб’екта намеснік генеральнага дырэктара па эксплуатацыйнай дзейнасці РУП «Белпошта» Алена Драздовіч. Зараз у краіне больш за 20 абноўленых паштовых аддзяленняў. На Гомельшчыне гэта першае з дызайнерскім рамонтам. Але плануюць змяніць і іншыя аб’екты прадпрыемства.
Наталля КАПРЫЛЕНКА
Фота belpost.by
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/gomel
[2] https://zviazda.by/be/tags/poshta
[3] https://zviazda.by/be/tags/alena-drazdovich