Рэкамендацыі ў сувязі з гарачым надвор’ем размешчаны [1] на сайце міністэрства.
Не рэкамендуецца выходзіць на вуліцу без асаблівай патрэбы з 11.00 да 17.00 падчас максімальнай сонечнай актыўнасці. Насіць лепш свабодную вопратку з натуральных тканін, адкрыты і камфортны абутак.
На вуліцы варта трымацца ў цені, перыядычна заходзіць у памяшканні з кандыцыянерамі. Пры сабе пажадана мець бутэлечку негазаванай мінеральнай вады.
У памяшканні пры наяўнасці кандыцыянера не варта астуджаць паветра ніжэй за 18-20 градусаў, каб пазбегнуць цяжкіх прастудных захворванняў. Пажадана далей знаходзіцца ад кандыцыянера. Калі яго няма, для астуджэння паветра можна выкарыстоўваць ёмістасць з вадой, якая ставіцца перад вентылятарам.
Каб абараніць арганізм ад абязводжвання, трэба больш піць не халоднай вадкасці — не менш за 1,5-3 л у дзень (напрыклад, ваду з сокам цытрыны, цёплы зялёны чай без цукру, негазаваную мінеральную ваду, узвары і морсы). З рацыёну лепш зусім выключыць тоўстыя, смажаныя і салодкія стравы.
Прэв’ю — pixabay.com
Спасылкі
[1] http://minzdrav.gov.by/ru/novoe-na-sayte/kak-izbezhat-posledstviy-zhary-i-sokhranit-svoe-zdorove/
[2] https://zviazda.by/be/tags/ministerstva-ahovy-zdarouya
[3] https://zviazda.by/be/tags/spyakota
[4] https://zviazda.by/be/tags/rekamendacyi