Мерапрыемства запланавана ў анлайн-фармаце і будзе даступна для ўсіх жадаючых у любым рэгіёне краіны. Для ўдзелу ў Летняй школе САІУ неабходна да 5 ліпеня зарэгістравацца ў якасці кандыдата на сайце Акадэміі Сусветнай арганізацыі інтэлектуальнай уласнасці, піша [1] БелТА са спасылкай на прэс-службу ДКНТ.
Летнія школы САІУ — гэта вучэбна-адукацыйныя мерапрыемствы, якія арганізуюцца ў розных краінах свету сумесна з ведамствамі ІУ і вышэйшымі навучальнымі ўстановамі. У праграму Летняй школы сярод іншага ўключаны такія пытанні, як міжнародныя і рэгіянальныя патэнтныя сістэмы, таварныя знакі і інтэрнэт, творчыя галіны і інтэлектуальная ўласнасць, ліцэнзаванне аўтарскіх правоў, абарона правоў ІУ, кіраванне і ацэнка ІУ, ахова здароўя насельніцтва, зялёныя тэхналогіі і інш.
Мерапрыемства пройдзе ў рамках рэалізацыі мемарандума аб узаемаразуменні паміж урадам Беларусі і Сусветнай арганізацыяй інтэлектуальнай уласнасці, а таксама ў адпаведнасці са стратэгіяй Беларусі ў сферы інтэлектуальнай уласнасці. Яго арганізатарамі выступілі САІУ, Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях, Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці і Рэспубліканская навукова-тэхнічная бібліятэка.
Прэв’ю — pixabay.com
Спасылкі
[1] https://blr.belta.by/society/view/u-belarusi-z-19-pa-30-lipenja-projdze-letnjaja-shkola-susvetnaj-arganizatsyi-intelektualnaj-ulasnastsi-101140-2021/
[2] https://zviazda.by/be/tags/susvetnaya-arganizacyya-intelektualnay-ulasnasci
[3] https://zviazda.by/be/tags/letnyaya-shkola
[4] https://zviazda.by/be/tags/dknt