Падземныя штуршкі магнітудай 3,9 зафіксаваныя ў 150 км на паўночны захад ад адміністрацыйнай мяжы Пекіна, інфармуе [1] ТАСС са спасылкай на Кітайскі сейсмалагічных цэнтр.
Землятрус адбыўся ў 11:14 па мясцовым часе (06:14) у павеце Чжанбэй у правінцыі Хэбэй. Ачаг залягаў на глыбіні 10 км і знаходзіўся ў 50 км на паўночны захад ад горада Чжанцзякоў (каля 4,4 млн жыхароў).
Інфармацыі пра ахвяраў, пацярпелых і разбурэннях не паступала.
Прэв’ю — pixabay.com
Спасылкі
[1] https://tass.ru/proisshestviya/11712563
[2] https://zviazda.by/be/tags/zemlyatrus
[3] https://zviazda.by/be/tags/pekin