Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 22 чэрвеня прыме ўдзел у памятных мерапрыемствах з нагоды 80-годдзя з дня пачатку Вялікай Айчыннай вайны, паведамляе [1] БелТА.
Памятныя акцыі, прысвечаныя гэтай даце, праходзяць па ўсёй Беларусі. Па традыцыі адны з цэнтральных мерапрыемстваў адбудуцца ў ноч з 21 на 22 чэрвеня ў Брэсцкай крэпасці. На плошчы Цырыманіялаў пройдзе мітынг-рэквіем, затым ля Кобрынскага ўмацавання правядуць ваенна-гістарычную рэканструкцыю.
Кульмінацыяй памятных мерапрыемстваў стане ўрачыстая цырымонія ў Брэсцкай крэпасці, на якой запланавана выступленне кіраўніка дзяржавы і канцэрт-рэквіем у гонар герояў ВАВ.
Прамую трансляцыю гэтых мерапрыемстваў пакажуць у эфіры беларускіх тэлеканалаў.
Спасылкі
[1] https://blr.belta.by/president/view/lukashenka-pryme-udzel-u-pamjatnyh-merapryemstvah-z-nagody-80-goddzja-z-dnja-pachatku-vav-101158-2021/
[2] https://zviazda.by/be/tags/aliaksandr-luka%C5%A1enka
[3] https://zviazda.by/be/tags/22-chervenya
[4] https://zviazda.by/be/tags/vyalikaya-aychynnaya-vayna