Холдынг «Гарызонт» прадаўжае нарошчваць экспарт прадукцыі, паведамляе [1] БелТА.
«Па выніках 2020 года „Гарызонтам“ быў забяспечаны рост аб’ёмаў экспарту, у тым ліку ў краіны далёкага замежжа. Так, аб’ём паставак у Індыю вырас у 4,4 раза, у В’етнам — у 2,2 раза», — расказалі ў холдынгу.
У 2021 годзе «Гарызонт» прадаўжае дэманстраваць рост аб’ёмаў экспарту. Так, за першае паўгоддзе тэмп росту экспарту тавараў павялічыўся больш як у паўтара раза, а яго ўдзельная вага ў агульным аб’ёме прамысловай вытворчасці складае 92 працэнты.
Нарошчваюцца аб’ёмы супрацоўніцтва з Казахстанам (у 1,6 раза), Малдовай (у 2,3 раза).
Ажыццёўлена таксама першая пастаўка прадукцыі холдынга ў Арменію.
Акрамя таго, у бягучым годзе заключаны новы кантракт, атрыманы заказ і аплата, на падставе чаго ў чэрвені плануецца першая пастаўка прадукцыі холдынга «Гарызонт» (смарт-тэлевізары вялікіх дыяганалей фармату 4К на базе аперацыйнай сістэмы Android 9.0) у вялікую гандлёвую сетку Манголіі. Агульная сума экспартнага кантракта складае некалькі мільёнаў долараў.
Спасылкі
[1] https://blr.belta.by/economics/view/garyzont-pachynae-realizatsyju-kantrakta-pa-pastautsy-smart-televizarau-u-mangoliju-101155-2021/
[2] https://zviazda.by/be/tags/garyzont-1
[3] https://zviazda.by/be/tags/ekspart
[4] https://zviazda.by/be/tags/mangoliya