Суд Кастрычніцкага раёна сталіцы разгледзеў крымінальную справу, узбуджаную ў дачыненні да дырэктара адной з будаўнічых кампаній, якая працуе у Мінску, паведамілі [1] ў прэс-службе Мінгарсуда.
Згодна з матэрыяламі справы, абвінавачваны, займаючы пасаду галоўнага інжынера па будаўніцтве ТДА «Экалогія горада», парушыў праекты, а таксама абавязковыя для выканання патрабаванні тэхнічных нарматыўных прававых актаў пры вытворчасці будаўніча-мантажных работ.
У выніку 12 лютага 2019 года абрынуўся цагляны мур — былі смяротна траўмаваныя два работнікі ААТ «Інтэграл».
Суд азнаёміўся з матэрыяламі справы і прызначыў яму пакаранне ў адпаведнасці з ч. 2 арт. 305 («Парушэнне праектаў, абавязковых для выканання патрабаванняў тэхнічных нарматыўных прававых актаў пры вытворчасці будаўніча-мантажных прац») КК Рэспублікі Беларусь, пазбавіўшы на два гады волі і на пяць гадоў — права займаць пасады, звязаныя з выкананнем арганізацыйна-распарадчых і адміністрацыйна-гаспадарчых абавязкаў у будаўніцтве. Адбываць пакаранне экс-кіраўнік будаўнічай фірмы будзе ў калоніі ва ўмовах пасялення.
Акрамя гэтага, з ТДА «Экалогія горада» на карысць пацярпелых спагнана матэрыяльная кампенсацыя маральнай шкоды ў памеры 260 тыс. руб.
Прысуд суда не ўступіў у законную сілу і можа быць абскарджаны і апратэставаны ў апеляцыйным парадку.
Прэв’ю — pixabay.com
Спасылкі
[1] http://www.court.gov.by/ru/minskij/gorodskoj/sud/press_sluzhba/soobscheniya/press_sluzhbi/c2990418d4d645b8.html
[2] https://zviazda.by/be/tags/tda-ekalogiya-gorada
[3] https://zviazda.by/be/tags/sud
[4] https://zviazda.by/be/tags/kryminalnaya-sprava
[5] https://zviazda.by/be/tags/integral-1