Махлярка з Добруша скрала з карт-рахункаў знаёмых Br900. Яшчэ Br600 яна спрабавала абнаявіць ў банкаматах Гомеля, паведамілі [1] ва ўпраўленні па супрацьдзеянні кіберзлачыннасці крымінальнай міліцыі УУС Гомельскага аблвыканкама.
Жанчына прыходзіла ў госці да знаёмых, завалодвала іх банкаўскімі аплатнымі картамі, выведвала PIN-коды. Пасля гэта яна разлічвалася картамі за пакупкі ў крамах Добруша і Гомеля.
Падазраваную затрымалі. Распачатыя дзве крымінальныя справы. Ва УУС дадалі, што жанчына раней неаднаразова судзімая.
Спасылкі
[1] https://gomel.mvd.gov.by/ru/news/5965
[2] https://zviazda.by/be/tags/dobrush
[3] https://zviazda.by/be/tags/uus-gomelskaga-ablvykankama-0
[4] https://zviazda.by/be/tags/mahlyarstva