Сёння ў Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны па ўсёй краіне прайшла Усебеларуская хвіліна маўчання. Да яе далучыліся прамысловыя прадпрыемствы, перадае [2] БелТА.
Прыняць удзел у хвіліне маўчання ў гэтую журботную дату мог кожны, каму дарагая памяць аб подзвігу народа і выпрабаваннях, праз якія давялося прайсці беларусам і іншым народам Савецкага Саюза ў гады вайны. У 12:00 трэба было спыніцца на хвіліну і ўспомніць тых, хто цаной свайго жыцця ўнёс уклад у Вялікую Перамогу і пацярпеў ад дзеянняў фашыстаў.
Так, сённяшняе адкрыццё палігона БелАЗ для выпрабаванняў дызель-тралейвозаў на прадпрыемстве пачалі з хвіліны маўчання.
«Усе прадпрыемствы Міністэрства прамысловасці прынялі ўдзел у рэспубліканскай хвіліне маўчання. Наш народ, нашы людзі жылі ў цяжкі час. Вельмі важна, што мы пра гэта памятаем і даносім да падрастаючага пакалення. Гэта дарагога каштуе, гэта нельга забываць. Мы павінны перадаваць з пакалення ў пакаленне тое, што зрабілі нашы бацькі і дзеці», — адзначыў міністр прамысловасці Пётр Пархомчык.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/gramadstva
[2] https://www.belta.by/society/view/prompredprijatija-belarusi-prisoedinilis-k-vsebelorusskoj-minute-molchanija-447096-2021/
[3] https://zviazda.by/be/tags/usebelaruskaya-minuta-mauchannya
[4] https://zviazda.by/be/tags/22-chervenya
[5] https://zviazda.by/be/tags/vyalikaya-aychynaya-vayna
[6] https://zviazda.by/be/tags/pramyslovyya-pradpryemstvy
[7] https://zviazda.by/be/tags/pyotr-parhomchyk