Мінск. У Храме-помніку у гонар Усіх Cвятых і ў памяць аб ахвярах, якія паслужылі выратаванню нашай Айчыны адбылася ўрачыстая цырымонія закладкі капсулы з зямлёй, сабранай на месцах баёў, якія адбыліся ў першыя месяцы Вялікай Айчыннай вайны. У гэтых баях, абараняючы Радзіму, гераічна змагаліся супрацоўнікі беларускай міліцыі і войскаў НКУС. Капсула была размешчана ў крыпце Храма-помніка пры ўдзеле кіраўніцтва МУС.
Пасля богаслужэння і ўрачыстай цырымоніі закладкі капсулы прысутныя мелі магчымасць азнаёміцца з гістарычнымі звесткамі пра некаторыя эпізоды мужнага супрацьстаяння супрацоўнікаў беларускай міліцыі перад наступаючым ворагам.
Так, напрыклад, ужо праз некалькі хвілін пасля пачатку першай варожай паветранай атакі міліцыяннеры Гродзенскага гарнізона і курсанты мясцовай школы міліцыі былі ў зборы. І неўзабаве прынялі першы бой супраць нямецкіх дэсантнікаў.
Супрацоўнік пашпартнага стала Капыльскага райаддзела НКУС таварыш Драздовіч у жніўні 1941 года стварыў падпольную арганізацыю і неўзабаве стаў камандзірам узвода партызанскай брыгады імя Варашылава. У баі супраць карнікаў яго падраздзяленне загінула, адбіўшы пры гэтым восем атак. За мужнасць і гераізм Драздовічу было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.
Такіх гераічных эпізодаў з удзелам у баях супрацоўнікаў беларускай міліцыі шмат. Яны беражліва захоўваюцца ў летапісе вялікай вайны, якую прайшоў наш народ, адстойваючы свабоду і незалежнасць Бацькаўшчыны.
Яўген ПЯСЕЦКІ
Фота аўтара
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/yaugen-pyasecki
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/tags/hram-pomnik-u-gonar-usih-svyatyh
[4] https://zviazda.by/be/tags/ahvyary
[5] https://zviazda.by/be/tags/kapsula
[6] https://zviazda.by/be/tags/vyalikaya-aychynaya-vayna