Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка ад імя народа Рэспублікі Беларусь і сябе асабіста павіншаваў партыю "Грамадзянскі дагавор", якую ўзначальвае выконваючы абавязкі прэм'ер-міністра Арменіі Нікол Пашынян, з перамогай на пазачарговых парламенцкіх выбарах, паведамілі БЕЛТА [1]ў прэс-службе беларускага лідара.
"Вашы мэтанакіраванасць і адданае служэнне інтарэсам армянскага народа сталі залогам поспеху ў важнейшай для краіны грамадска-палітычнай кампаніі", - адзначыў Прэзідэнт Беларусі.
Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што ўзаемадзеянне паміж Мінскам і Ерэванам у розных галінах будзе і далей развівацца на карысць дружбы і працвітання народаў дзвюх краін.
Спасылкі
[1] https://blr.belta.by/printv/president/view/lukashenka-uzaemadzejanne-pamizh-minskam-i-erevanam-u-roznyh-galinah-budze-i-dalej-razvivatstsa-na-101205-2021/
[2] https://zviazda.by/be/tags/vinshavanne-prezidenta
[3] https://zviazda.by/be/tags/armeniya
[4] https://zviazda.by/be/tags/vybary