Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыняў удзел у памятных мерапрыемствах у мемарыяльным комплексе "Брэсцкая крэпасць - герой", прысвечаных 80-годдзю з дня пачатку Вялікай Айчыннай вайны, перадае карэспандэнт БЕЛТА. [1]
Кіраўнік дзяржавы ўсклаў вянок да Вечнага агню на плошчы Цырыманіялаў Брэсцкай крэпасці.
Памятныя акцыі, прысвечаныя 80-годдзю пачатку Вялікай Айчыннай вайны, праходзяць па ўсёй Беларусі. Па традыцыі адны з цэнтральных мерапрыемстваў адбыліся ў ноч з 21 на 22 чэрвеня ў Брэсцкай крэпасці. На плошчы Цырыманіялаў прайшоў мітынг-рэквіем, затым ля Кобрынскага ўмацавання правялі ваенна-гістарычную рэканструкцыю.
Кульмінацыяй памятных мерапрыемстваў стала ўрачыстая цырымонія з удзелам кіраўніка дзяржавы, пасля якой адбудзецца канцэрт-рэквіем у гонар герояў вайны.
Спасылкі
[1] https://blr.belta.by/printv/president/view/lukashenka-usklau-vjanok-da-vechnaga-agnju-na-ploshchy-tsyrymanijalau-brestskaj-krepastsi-101206-2021/
[2] https://zviazda.by/be/tags/prezident-belarusi
[3] https://zviazda.by/be/tags/80-goddze-pachatku-vyalikay-aychynnay-vayny
[4] https://zviazda.by/be/tags/memaryyal-bresckaya-krepasc-geroy