Аналіз паслядоўнасцяў віруса SARS-CoV-2 (выдзеленых у чэрвені з пробаў пацыентаў з пацверджаным COVID-19) паказаў, што ў Мінску 10 даследаваных узораў, мелі набор мутацый у шыпавідным бялке, характэрных для «індыйскага» варыянту (дэльта, В.1.617. 2). Так што можна канстатаваць, што «індыйскі варыянт каранавіруса» выяўлены ў Беларусі, інфармуе [1] Міністэрства аховы здароўя.
Сёння ёсць падставы меркаваць, што «індыйскі» варыянт можа больш эфектыўна распаўсюджвацца ў параўнанні з варыянтамі віруса, якія цыркулявалі ў самым пачатку эпідэміі Covid-19. Мутацыі ў шыпавідным бялке, прыводзяць да таго, што вірус лепш прымацоўваецца да рэцэптараў клеткі і лепш пранікае ў яе. Аднак на дадзены момант няма звестак пра тое, што гэты варыянт выклікае больш сур’ёзнае захворванне.
Спецыялісты лічаць, што актыўная вакцынацыя дапаможа грамадзянам перанесці «індыйскі» варыянт Covid-19 больш спакойна.
У цяперашні час «індыйскі» штам атрымаў шырокае распаўсюджанне не толькі ў Індыі, але і краінах Еўропы, выцесніўшы «брытанскі» штам. Высокі ўздым захворвання Covid-19 у Расіі ў чэрвені 2021 года выкліканы таксама гэтым варыянтам, доля якога ў Маскве і Санкт-Пецярбургу складае практычна 90%.
Прэв’ю — pixabay.com
Спасылкі
[1] https://t.me/minzdravbelarus
[2] https://zviazda.by/be/tags/covid-19
[3] https://zviazda.by/be/tags/indyyski-shtam-karanavirusa
[4] https://zviazda.by/be/tags/ministerstva-ahovy-zdarouya