На лаве падсудных апынуўся раней чатыры разы судзімы мужчына 1997 нараджэння, паведамляе [1] прэс-служба суда.
Трагедыя адбылася 10 снежня 2020 года. Фігурант на глебе асабістых непрыязных адносін з асаблівай жорсткасцю не менш за 11 разоў ударыў хлопчыка па галаве, тулаву і канечнасцям. Дзіця атрымала не менш за 30 цялесных пашкоджанняў, ад якіх памерла.
Суд прызнаў мужчыну вінаватым па ст.415 (ухіленне асуджанага ад адбыцця пакарання ў выглядзе абмежавання волі) і п.п.2,6 ч.2 арт.139 (забойства заведама малалетняга, які знаходзіцца ў бездапаможным стане, з асаблівай жорсткасцю) КК. Шляхам частковага складання пакарання па папярэднім і прызначанага прысудах фігурант атрымаў 21,5 года пазбаўлення волі з адбываннем у калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.
Прысуд не ўступіў у законную сілу. Ён можа быць абскарджаны і апратэставаны ў апеляцыйным парадку.
Прэв’ю — pixabay.com
Спасылкі
[1] http://www.court.gov.by/ru/brestskij/oblastnoj/sud/press_sluzhba/soobscheniya/press_sluzhbi/d5a1189c9f00463a.html
[2] https://zviazda.by/be/tags/brescki-ablasny-sud
[3] https://zviazda.by/be/tags/kryminal
[4] https://zviazda.by/be/tags/zaboystva