Пракат фільма «Таксіст» у 4К стартуе ў сталічных кінатэатрах з 24 чэрвеня, перадае [1] Цэнтр візуальных і выканальніцкіх мастацтваў «АРТ Карпарэйшн».
Драму Марціна Скарсэзэ «Таксіст» пачнуць паказваць з 24 чэрвеня па 7 ліпеня. Гэта фільм пра маральны заняпад Амерыкі пасля вайны ў В’етнаме, пра гвалт, які ахапіў грамадства, адлюстраваны ў вар’яцтве антыгероя — таксіста-ветэрана Трэвіса Бікла. У 1976 г. стужка была ўдастоена «Залатой пальмавай галіны» Канскага кінафестывалю.
— У кінатэатрах Мінска будзе дэманстравацца 4К-рэстаўрацыі фільма, выкананая ў 2011 г. пад кіраўніцтвам рэжысёра. Паказы фільма пройдуць у кінатэатрах «Цэнтральны», «Піянер», «Ракета» і «Falcon Club Буцік кіно» на англійскай мове з рускімі субтытрамі, — распавялі ў «АРТ Карпарэйшн».
Прэв’ю — pixabay.com
Спасылкі
[1] https://artcorporation.by/events/taksist
[2] https://zviazda.by/be/tags/taksist-1
[3] https://zviazda.by/be/tags/marcin-skarseze
[4] https://zviazda.by/be/tags/kino
[5] https://zviazda.by/be/tags/afisha