Участковы інспектар ІСН Клецкага РАУС з гутаркі з дзецьмі даведаўся, што адзін з падлеткаў выхваляўся, быццам бы пранік у дом пенсіянеркі і выкраў у яе грошы.
Атрыманая інфармацыя была перададзена ў аддзяленне крымінальнага вышуку Клецкага РАУС і ў ходзе сумесных праведзеных мерапрыемстваў было ўстаноўлена, што падлетак неаднаразова бываў у доме ў пацярпелай, дапамагаў ёй па гаспадарцы, за што атрымліваў ад жанчыны грошы. Аднойчы хлопец убачыў, дзе састарэлая жанчына хавае свае зберажэнні і, знайшоўшы момант, калі гаспадыні не было дома, скраў з тайніка 70 рублёў.
Падлетак у ходзе гутаркі з участковым інспектарам ІСН сваю віну ў зробленым прызнаў, маўляў, шкадуе аб здзейсненым учынку. Як аказалася, выкрадзеныя грошы ён выдаткаваў на салодкія пачастункі для сябе і сяброў.
Падобныя дзеянні кваліфікуюцца як «Крадзеж», а санкцыя гэтага артыкула прадугледжвае да чатырох гадоў пазбаўлення волі, нагадвае Клецкае РАУС.
Сяргей РАСОЛЬКА
Прэв’ю — pixabay.com
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/kryminal
[2] https://zviazda.by/be/tags/kleckae-raus
[3] https://zviazda.by/be/tags/kradzezh