Гэта мерапрыемства, якому ўжо больш за пяць гадоў, усё больш вядомае за межамі краю і лічыцца адным з брэндаў раёна. Сёлета запланавана яго арганізаваць 25 чэрвеня і традыцыйна — у аграрным гарадку Барсукі, паведамілі «Звяздзе» ў Докшыцкім райвыканкаме.
Месца правядзення па сутнасці міні-фэсту выбралі не выпадкова, бо ў мясцовым возеры вельмі шмат рыбы, што вабіць рыбакоў і з суседняй Міншчыны.
Але «Клёвае месца» — гэта культурная акцыя, а не спаборніцтва аматараў рыбалкі. Праект, які штогод «грае новымі фарбамі», рэалізуецца ў Барсукоўскім сельскім доме культуры. У праграме творчыя і кулінарныя конкурсы. Безумоўна, падчас апошніх меню — рыбнае.
Аляксандр ПУКШАНСКІ
Прэв’ю — pixabay.com
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/klyovae-mesca
[2] https://zviazda.by/be/tags/dokshycki-rayon
[3] https://zviazda.by/be/tags/festyval