23 чэрвеня на пасяджэнні Выканкама Нацыянальнага алімпійскага Рэспублікі Беларусь зацверджаны склад спартыўнай дэлегацыі на Гульні XXXII Алімпіяды ў Токіа, паведамляе [1] НАК Беларусі.
На сённяшні дзень — 23 чэрвеня — кваліфікацыйныя патрабаванні для ўдзелу ў стартах у сталіцы Японіі выканалі 96 беларускіх атлетаў у 21 відзе спорту.
Адзначым, кваліфікацыя на Алімпійскія гульні ў асобных відах спорту яшчэ працягваецца. Беларусы маюць шанцы атрымаць пропуск у Токіо ў пляжным валейболе, лёгкай атлетыцы, скачках у ваду. Канчатковая колькасць ліцэнзій на летнія Алімпійскія гульні будзе вядома 30 чэрвеня 2021 года.
Поўны спіс спартоўцаў на Гульні ў Токіа тут [1].
На пасяджэнні Выканкама таксама разгледжаны пытанні падрыхтоўкі да зімовых Гульняў 2022 года ў Пекіне. Шэфам місіі алімпійскай каманды Беларусі на XXIV зімовыя Алімпійскія гульні ў Пекіне зацверджаны віцэ-прэзідэнт НАК Дзмітрый Даўгалёнак.
На выканкаме абмеркаваны іншыя пытанні, якія тычацца бягучай дзейнасці арганізацыі.
Спасылкі
[1] https://www.noc.by/news/utverzhden-sostav-sportivnoy-delegatsii-na-igry-v-tokio/
[2] https://zviazda.by/be/tags/alimpiyskiya-gulni-u-tokia
[3] https://zviazda.by/be/tags/nak-belarusi
[4] https://zviazda.by/be/tags/spartyunaya-delegacyya