Форум пройдзе па 26 чэрвеня, перадае [1] БелТА.
На выстаўцы прадстаўлена больш за 300 узораў найноўшых відаў узбраенняў, ваеннай і спецыяльнай тэхнікі ад Беларусі, 177 з іх - упершыню, а 88 — новыя мадэрнізаваныя ўзоры.
Нацыянальная акадэмія навук прэзентуе каля 60 новых распрацовак і тэхналогій.
Убачаць наведвальнікі выстаўкі і новыя беспілотныя лятальныя апараты «Бусел МК», «Буравеснік НМ». Вучоныя Інстытута генетыкі і цыталогіі НАН прадставяць інавацыйныя ДНК-тэхналогіі, якія даюць магчымасць павысіць эфектыўнасць гарантавання бяспекі.
Выстаўка MILEX па маштабах вырашаемых задач, складзе і ўзроўні ўдзельнікаў, інфраструктуры лічыцца адной з найбуйнейшых ва Усходнееўрапейскім рэгіёне. З 2001 года гэты маштабны зброевы агляд традыцыйна прыцягвае ўвагу вядучых айчынных і сусветных вытворцаў прадукцыі ваеннага прызначэння. Яе галоўныя мэты - шырокае прадстаўленне прадукцыі беларускай абароннай прамысловасці, азнаямленне з новымі распрацоўкамі ў галіне высокіх тэхналогій, дэманстрацыя магчымасцей прадпрыемстваў, якія займаюцца мадэрнізацыяй, рамонтам баявой тэхнікі і аказваюць паслугі Узброеным Сілам.
Спасылкі
[1] https://blr.belta.by/society/view/mizhnarodnaja-vystauka-uzbraennja-i-vaennaj-tehniki-milex-2021-adkrylasja-u-minsku-101228-2021/
[2] https://zviazda.by/be/tags/mizhnarodnaya-vystauka
[3] https://zviazda.by/be/tags/milex-2021
[4] https://zviazda.by/be/tags/vaennaya-tehnika
[5] https://zviazda.by/be/tags/uzbroennyya-sily